Як паведаміла прэс-служба Нацыянальнага банка, свежы банкнот наміналам 100 рублёў будзе выпушчаны ў абарачэнне сёлета з 1 ліпеня.
Гаворка ідзе пра новыя банкноты ўзору 2009 года наміналам 100 беларускіх рублёў 2022 года выпуску, якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам нашай краіны.
Выпуск у абарачэнне новых банкнотаў будзе ажыццёўлены ў рамках планавых мерапрыемстваў Нацыянальнага банка па актуалізацыі дызайну і ахоўнага комплексу банкнотаў узору 2009 года, а таксама замене старых і пашкоджаных банкнотаў на прыдатныя да абарачэння банкноты.
Новы банкнот наміналам 100 рублёў працягне серыю раней абноўленых банкнотаў наміналам 5, 10, 20 і 50 рублёў, выпушчаных у абарачэнне ў 2019–2020 гадах.
Дызайн новага банкнота канцэптуальна падобны з дызайнам адпаведніка, які знаходзіцца ў абарачэнні, і захоўвае пераемнасць адзінага стылю змяненняў банкнотаў узору 2009 года. Што да новага:
Абноўлены ахоўны комплекс забяспечыць надзейную засцярогу банкнотаў ад падробкі пры адначасовай магчымасці больш лёгкай, хуткай і беспамылковай праверкі іх сапраўднасці грамадзянамі.
Вытворцам новых банкнотаў з’яўляецца акцыянернае таварыства «Дзяржзнак» (Расійская Федэрацыя).
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/rubl
[5] https://zviazda.by/be/tags/groshy