Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа недалёка ад сваёй малой радзімы ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна, паведамляе [3] БелТА.
Акрамя ўсім вядомых знакавых манументаў і мемарыяльных комплексаў, якія нагадваюць пра падзеі ваенных гадоў, у Беларусі па ўсёй краіне ёсць і тысячы такіх невялікіх магіл і помнікаў, якія таксама не павінны быць забытыя.
У Хімах, недалёка ад малой радзімы кіраўніка дзяржавы, пахаваны 18 жыхароў вёскі, а таксама танкісты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны не ўстаноўлены.
Прэзідэнт паклаў кветкі і сказаў некалькі слоў, звярнуўся да беларусаў: «У гэты дзень нашы беларусы і не толькі — жыхары постсавецкіх рэспублік —збіраюцца ля знакавых мемарыялаў, абеліскаў, якія вядомы ва ўсім свеце. Такія як Брэсцкая крэпасць, Хатынь і іншыя. Для таго, каб ушанаваць масавы гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта правільна. Але асабліва ў Беларусі велізарная колькасць была здзейснена подзвігаў невялікімі групамі савецкіх людзей, проста жыхароў Беларусі. Шмат было адзінкавых подзвігаў, асабліва лётчыкаў, танкістаў. І ўдзячныя жыхары па ўсёй нашай Беларусі устанавілі тысячы і тысячы вось такіх вось безыменных і з імёнамі невялікіх груп людзей і адзіночак помнікі. Мы не павінны пра іх забываць. Мы павінны іх утрымліваць у чысціні і парадку. Бо яны ствараюць чысціню нашых душ і сэрцаў.У гэты дзень я жадаю звярнуцца да беларусаў, каб яны асаблівую ўвагу звярнулі на гэтыя святыя мясціны».
Пасля Аляксандр Лукашэнка пабываў на магіле маці.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/80614
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vozlozhil-tsvety-k-bratskoj-mogile-pogibshih-v-gody-vojny-509559-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/god-gistarychnay-pamyaci
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna