Інцыдэнт з прычыненнем цялесных пашкоджанняў адбыўся ў гарадскім парку.
66-гадовы мясцовы жыхар распачаў партыю з апанентам. Працэс ішоў у спакойным рытме, пакуль не прыйшоў 63-гадовы падазраваны. Што было далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Глядач парушыў «святое» правіла таго месца, якое замацавана гадамі: «не ўмешвацца ў працэс гульні, калі сам не з’яўляешся яе ўдзельнікам». Мужчына раз-пораз крытыкаваў хады і дзеянні пацярпелага, на што той даволі «хваравіта» рэагаваў. Словы і лёгкае адштурхванне пакрыўдзіла назойлівага гледача. Ён адвёў дадому сабаку, якога выгульваў, і вярнуўся ў парк з малатком.
Падазроны без лішніх слоў падышоў ззаду да пацярпелага і нанёс таму два ўдары інструментам па галаве і руцэ. Як вынік, у аднаго мужчыны зафіксаваная выцятая рана патыліцы і пералом косткі рукі, а ў дачыненні да другога заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[2] https://zviazda.by/be/tags/nardy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbiccyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/malatok
[5] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva