Журналісты і праекты Выдавецкага дома «Звязда» — лаўрэаты XVIII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Віцебску ў рамках ІІ Форуму медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы».
«Звязда» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» сярод рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Родную газету на роднай мове адзначылі і ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і турызму». «Звязда» стала лаўрэатам у гэтай намінацыі за цыкл матэрыялаў аглядальніка Валерыі Сцяцко. Дзякуючы праекту «Храмы маёй Радзімы» наша выданне стала лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культуралагічнай, гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».
Нацыянальны конкурс «Залатая Літара» праводзіцца штогод для садзейнічання развіццю друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэння прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымулявання творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці кантэнту. Сёлета на конкурс паступіла больш за 380 заявак. Запаветную статуэтку атрымаў 21 удзельнік. Арганізатарам адкрытага конкурсу «Залатая Літара» выступае Міністэрства інфармацыі.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-litara-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2