Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выказаў удзячнасць за тую работу, якая вядзецца ў Беларусі па захаванні і адстойванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, перадае [1] БелТА.
Расійскі губернатар прыгадаў аб тым, што нядаўна, 22 чэрвеня, у абедзвюх краінах адзначалі сумную дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Хацеў сказаць вам словы вялікай удзячнасці ад жыхароў нашага горада, ды і ад усіх расіян, за тую гістарычную памяць і абарону нашай сумеснай гісторыі, за нашых дзядоў, прадзедаў, бацькаў, маці, якія ваявалі, перамаглі разам, — звярнуўся Аляксандр Бяглоў да беларускага лідара. — Дзякуй вялікі вам за тое, што вы адстойваеце гістарычную памяць».
Губернатар прыгадаў таксама пра яшчэ адну важную гістарычную дату — 9 чэрвеня адзначалася 350 гадоў з дня нараджэння заснавальніка Санкт-Пецярбурга Пятра Першага. З гэтай нагоды ўрад горада выпусціў памятны медаль, які Аляксандр Бяглоў перадаў у падарунак кіраўніку беларускай дзяржавы. У дадатак да гэтага Прэзідэнту перадалі таксама памятныя медалі 10 гарадоў, якія заснаваў Пётр Першы пры жыцці.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/gubernator-sankt-peterburga-poblagodaril-lukashenko-za-sohranenie-obschej-istoricheskoj-pamjati-509989-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-byaglou
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka