Злучаныя Штаты Амерыкі за апошнія два гады настолькі сур’ёзна пахіснуліся, што ператварыліся ў пасмешышча, заявіў экс-прэзідэнт Дональд Трамп на мітынгу ў штаце Ілінойс, перадае [1] РИА Новости.
Былы кіраўнік Белага дома абрынуўся на цяперашняга лідара Джо Байдэна і яго адміністрацыю, абвінаваціўшы ў страты эканамічнай і палітычнай перавагі Вашынгтона на сусветнай арэне.
«Гэта больш не вялікая краіна, гэта краіна заняпаду. Мне брыдка вам гэта казаць. Гэта краіна з высокім узроўнем інфляцыі за 40 гадоў, самымі высокімі цэнамі на паліва ў гісторыі. У нас ніколі не было падобнай сітуацыі з энергетыкай. Мы больш не энергетычна незалежная, нават дамінуючая дзяржава, як гэта было ўсяго два гады таму», — заявіў ён.
Трамп нагадаў, што за гады прэзідэнцтва Байдэна ЗША пазбавіліся свабоды слова і незалежнай прэсы, сутыкнуліся з рэзкім ростам злачыннасці і смяротнасці, нелегальнай міграцыі, эканамічным калапсам.
«Але, магчыма, самае галоўнае, што за апошнія два гады краіну перасталі слухаць і паважаць. У многіх сэнсах яна стала пасмешышчам», — канстатаваў былы кіраўнік дзяржавы.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220626/ssha-1798180291.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika