Вытворчыя атрады з Гомеля адправіліся ў Мінск на рэспубліканскія працоўныя праекты «Атлант-2022» і «Аўтазаводзец-2022», паведамілі [1] ў абкаме БРСМ.
Хлопцы ў складзе студэнцкіх атрадаў «Маладосць», «Лакаматыў», «Сінэргія», «Полымя» будуць задзейнічаны на найбуйнейшых айчынных вытворчасцях. Яны стануць удзельнікамі рэспубліканскіх працоўных праектаў «Атлант-2022» і «Аўтазаводзец-2022».
Студэнт механіка-тэхналагічнага факультэта ГДТУ ім.П. В. Сухога, баец вытворчага студэнцкага атрада «Юнацтва» Антон Макаранка ў мінулым годзе працаваў на маладзёжным вытворчым працоўным праекце «Атлант-2021». «У гэтым годзе я вырашыў зноў прыняць удзел у праекце ў ролі майстра нашага атрада. Гэта добрая магчымасць для нас, моладзі, атрымаць працоўны вопыт, здабыць новых сяброў і зарабіць першы рубель», — сказаў ён.
За мінулы працоўны сезон усяго ў Гомельскай вобласці адпрацавала 298 студатрадаў. У іх склад увайшлі 3928 чалавек. У 2022 годзе іх колькасць плануецца павялічыць.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://brsm.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-vobalsc
[4] https://zviazda.by/be/tags/studatrad