Да ўборачнай усё гатова. Пра гэта заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе [1] БелТА.
«Тэхнічна мы ўсе гатовыя. Уся краіна гатовая і да ўборкі кармоў, і на ўборцы збожжавых культур. Я вам шчыра кажу: мы гатовыя. Так, дзесьці ёсць нейкія невялікія тонкасці, нюансы ў нейкай гаспадарцы. Але ў нас яшчэ ёсць невялікі перыяд часу, каб гэтыя нюансы прыбраць, — сказаў Ігар Брыло. — Людзі ўсе на месцах ёсць, у механізатараў вочы гараць. Таму што ў гэты перыяд ёсць магчымасць зарабіць добрую зарплату для сваёй сям’і. Харчаваннем нашы людзі ўсё забяспечаны. Тут трэба аддаць належнае і прафсаюзнай арганізацыі. З харчаваннем няма ніякіх пытанняў».
Міністр падкрэсліў: тэхнічна таксама няма пытанняў. «Наш парк камбайнаў, трактары ўяўляюць сабой, вядома, не тыя трактары, якія былі 20 або 30 гадоў таму. Гэта досыць камфартабельныя машыны з кандыцыянерамі, — адзначыў ён. — Людзям створаны выдатныя ўмовы. Выраўнаваныя поля, выдатныя культуры, выдатная тэхніка. І, напэўна, трэба аддаць належнае і надвор’ю».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tehnicheski-vse-gotovo-glava-minselhozproda-o-predstojaschej-uborochnoj-510213-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-brylo
[3] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uborachnaya