Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі набірае абароты з кожным годам, заявіла [2]ў эфіры тэлеканала СТБ старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
«Форум рэгіёнаў набірае абароты з кожным годам. Асаблівасці гэтага форуму, перш за ўсё ў тым, што ён будзе праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу. З-за сітуацыі з ковід-інфекцыяй 2 гады мы гэтыя форумы праводзілі ў рэжыме анлайн. Але ад гэтага іх значнасць не памяншалася ніколькі. Але мы вельмі чакаем гэты форум, каб сустрэцца з сябрамі, калегамі», — сказала Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, на парадку дастаткова многа пытанняў. «Пленарнае пасяджэнне, работа па секцыях. Пытанні, якія будуць разглядацца, вельмі актуальныя. Мы разумеем: свет змяніўся, жыццё памянялася. Зараз, як ніколі нам важна супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Так было заўсёды, гэта наш стратэгічны партнёр ва ўсіх адносінах, у гэтым няма ніякага сумневу. Але цяпер гэта набывае асаблівую значнасць», — адзначыла спікер
IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 30 чэрвеня-1 ліпеня ў Гродне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.ctv.by/s-kakimi-voprosami-chashche-obrashchayutsya-k-prezidentu-natalya-kochanova-nazvala-top-3
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/forum-regiyonau-belarusi-i-rasii