У Мастоўскім раёне патануў 13-гадовы хлопчык, паведамляе [1] Следчы камітэт.
Паводле інфармацыі следства, хлопчык адпачываў з сябрамі на рацэ Нёман. Затым падлетак пайшоў плаваць адзін і пачаў тануць. Гэта заўважылі рыбакі і паспрабавалі яго выратаваць, аднак цела хлопчыка ўжо сышло пад ваду.
У цяперашні час цела хлопчыка шукаюць работнікі АСВОДА і МНС.
Па словах сяброў хлопчыка, яны не планавалі плаваць, а толькі паглядзець на ўлоў рыбакоў. Чаму іх таварыш адправіўся плаваць адзін — яны не ведаюць.
Вядома, што гэта месца не прызначана для купання.
Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/7619
[2] https://zviazda.by/be/tags/nyoman
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanuly
[5] https://zviazda.by/be/tags/hlopchyk
[6] https://zviazda.by/be/tags/asvod
[7] https://zviazda.by/be/tags/mns