Патрыятычная акцыя «Навекі адзіныя» пройдзе 3 ліпеня — у галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — у Полацку.
Арганізатар мерапрыемства, якое накіравана на згуртаванне беларускага грамадства і садзейнічанне патрыятычнаму выхаванню моладзі, — Клуб вялікага спорту, які рэгулярна ініцыюе і праводзіць падобныя акцыі. Ініцыятыва была адобрана і падтрымана Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Беларусі, Віцебскім аблвыканкамам, Полацкім гарвыканкамам.
«Назва акцыі і месца яе правядзення не выпадковыя. Горад Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці, аб чым сведчыць памятны знак, устаноўлены ў гэтым горадзе, які сімвалізуе адзінства беларускага народа. У адзінстве беларускага народа — аснова незалежнай краіны. “Навекі адзіныя” — значыць навекі непарушныя і наша дзяржаўнасць, і наша памяць аб тых, хто сваім подзвігам і неверагоднай любоўю да Радзімы забяспечыў нам мір, свабоду і незалежнасць», — падкрэсліваюць арганізатары.
У рамках акцыі Клуб вялікага спорту правядзе велапрабег. Старт будзе дадзены ў 11.00 з верхняй пляцоўкі ля Кургана неўміручасці, які быў насыпаны ўручную палачанамі ў 1967 годзе ў памяць аб абаронцах Полацка і палачанах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельніпкі велапрабегу (чакаецца каля 500 чалавек) праедуць па гістарычных вуліцах Полацка ў фінішыруюць каля музея баявой Славы. Там у 2021 годзе ў Дзень народнага адзінства была ўрачыста адкрыта Алея Герояў Савецкага Саюза — палачан.
Урачыстыя мерапрыемствы пачнуцца пасля фінішу велапрабегу з мітынгу на Алеі Герояў Савецкага Саюза ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і працягнуцца канцэртам патрыятычнай накіраванасці.
Для самых маленькіх будуць працаваць інтэрактыўныя гульнявыя пляцоўкі. Для аматараў актыўных забаў — спартыўныя мерапрыемствы, катанне на байдарках і каноэ па Заходняй Дзвіне, пракат спартыўнага інвентара.
Традыцыйна шырокі выбар прысмакаў на любы густ прапануе святочны гандаль.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci
[2] https://zviazda.by/be/tags/3-lipenya
[3] https://zviazda.by/be/tags/polack
[4] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-naveki-adzinyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/klub-vyalikaga-sportu