Цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове на 100 балаў напісалі 43 абітурыенты, паведаміў [1] БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
«Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па рускай мове. У гэтым годзе ЦТ па прадмеце на 100 балаў напісалі 43 чалавекі», — праінфармаваў Юрый Міксюк.
Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, хто прайшоў іспыты ў рэзервовыя дні — з 21 ліпеня. Удзельнік ЦТ можа забраць яго ў пункце, у якім праходзіў іспыты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Апошні пры гэтым забіраецца.
Заўтра 30 чэрвеня абітурыенты пішуць ЦТ па фізіцы. Па гісторыі Беларусі іспыты пройдуць 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (навейшы час) — 6 ліпеня.
Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах — 12 і 16 ліпеня.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tst-po-russkomu-jazyku-na-100-ballov-napisali-43-abiturienta-510778-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-miksyuk
[3] https://zviazda.by/be/tags/ct
[4] https://zviazda.by/be/tags/ruskaya-movaa