У Беларусі чакаюць новых твораў аўтарства Мікалая Чаргінца. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным дзеячам розных сфер у Палацы Незалежнасці, перадае [2]БелТА.
Як паведамлялася, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005-2022 гады) Мікалай Чаргінец стаў народным пісьменнікам Беларусі. Гэта ганаровае званне прысвоена яму ўказам кіраўніка дзяржавы 27 чэрвеня гэтага года.
Прэзідэнт падчас урачыстай цырымоніі адзначыў, што пісьменнік — прадстаўнік ваеннага пакалення, які прайшоў Афганістан. Многія яго захапляльныя творы перакладзены на паўтара дзясятка моў і сталі асновай для мастацкіх фільмаў і спектакляў.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў пісьменніку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, дзяржаўную і навуковую дзейнасць, за дапамогу маладым талентам у перыяд кіраўніцтва Саюзам пісьменнікаў.
«Мікалай Іванавіч, вам ад усіх нас самага вялікага даўгалецця, здароўя», — пажадаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што чытачы чакаюць новых твораў аўтара, а прататыпамі галоўных герояў для іх цалкам могуць стаць тыя, хто сёння прысутнічае на цырымоніі. «Мы хацелі б убачыць і пачуць у бліжэйшы час вашых герояў. А яны ўсе — вакол вас. Выбірайце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://www.belta.by/president/view/dolgoletija-zdorovjja-i-novyh-proizvedenij-lukashenko-udostoil-chergintsa-zvanija-narodnogo-pisatelja-510945-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-charginec
[5] https://zviazda.by/be/tags/narodny-pismennik-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi