Урач-імунолаг Андрэй Прадэус у эфіры «Першага канала» назваў прадукты, адмова ад якіх можа павялічыць працягласць жыцця. Паводле яго слоў, прадоўжыць тэрмін жыцця дапаможа адмова ад перапрацаванага мяса, інфармуе [1] РИА Новости.
«Перапрацаваным мясам называюць усе каўбасы, сасіскі, сардэлькі, сервелаты, салямі, карбанады, — усё, што запечана, усё, што прыгатавана. І яшчэ ў дадатак кансерваванае мяса», — расказаў спецыяліст.
Эксперт патлумачыў, што шкода перапрацаванага мяса заключаецца ў вялікай колькасці солі, якая павялічвае артэрыяльны ціск. Прадэус адзначыў, што злоўжыванне каўбасамі і сасіскамі можа прывесці да артэрыяльнай гіпертэнзіі, або гіпертаніі.
Акрамя таго, урач папярэдзіў, што ўжыванне больш як 50 грамаў перапрацаванага мяса ў дзень павялічвае рызыку развіцця раку тоўстага кішэчніка на 18 працэнтаў. Таксама злоўжыванне гэтымі прадуктамі можа выклікаць падагру — захворванне, якое ўзнікае з-за высокага ўзроўню мачавой кіслаты ў арганізме і якое характарызуецца цяжкімі болевымі сіндромамі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20220630/myaso-1799366064.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/harchavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/myasa