Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам культуры. Урачыстая цырымонія адбылася ў Дзень Незалежнасці ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, перадае [1] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны прафесара кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вадзіма Яканюка, медалём Францыска Скарыны — дырэктара Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзіміра Андрэенкі.
Прэзідэнт уручыў нагрудныя знакі да ганаровых званняў «Заслужаны дзеяч культуры» — мастаку-скульптару прафесару кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандру Фінскаму, «Заслужаны артыст» — артысту балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Аляксандра Глазко, мастацкага кіраўніка Музычнага прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы» Валерыю Шмату і вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Руслану Чарнецкаму. Нагрудны знак да ганаровага звання народнага артыста Беларусі ўручаны артысту балета (салісту) — вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку і артысту драмы, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Тамары Міронавай.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-den-nezavisimosti-vruchil-gosnagrady-rabotnikam-kultury-511635-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunyya-uznagarody
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura