ВПС Бразіліі ў нядзелю перахапілі лёгкаматорны самалёт з 500 кг какаіну на борце, паведамляе [1] ТАСС.
«Два самалёты A-29 Super Tucano былі паднятыя ў паветра для сачэння за суднам і яго перахопу», — гаворыцца ў публікацыі на сайце ВПС. Як удакладняецца, пасля таго як пілот лёгкаматорнага самалёта не выйшаў на сувязь і адмовіўся прытрымлівацца патрабаванню аб заходзе на пасадку на ўказаны аэрадром, ваенныя лётчыкі зрабілі папераджальныя стрэлы.
Пасля прызямлення самалёта ў сельскай мясцовасці ў штаце Сан-Паўлу нарад паліцыі, які прыбыў на месца, знайшоў на борце 500 кг какаінавай пасты. Дваім кантрабандыстам, якія знаходзіліся на борце, удалося ўцячы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/15111953
[2] https://zviazda.by/be/tags/braziliya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kakain
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal