Беларусь не плануе экспартаваць збожжавыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў і губернатарамі, перадае [1] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што год у сельскай гаспадарцы складваецца нядрэнна. «Год нядрэнны. І ў Расіі ўраджай, і Украіна яшчэ нешта збярэ. І ў нас, калі мы расхлябана сябе паводзіць не будзем, атрымаем збожжа столькі, колькі нам трэба для людзей і жывёл. Мы, вядома, вывозіць пшаніцу не будзем або якія-небудзь іншыя культуры. Хоць можам. Акрамя рапсу, лёну — тэхнічных культур. Бульбы, якой у нас хапае», — сказаў ён.
«Збожжавыя мы вывозіць не будзем. Трэба гэта ўсё перамалоць праз жывёлагадоўлю — атрымаць мяса, малако», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-belarus-ne-planiruet-eksportirovat-zernovye-511939-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzhavyya