У іспанскім Плая-дэ-Ара завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы, у якім прымалі ўдзел беларускія грацыі, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАК.
Прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарнасько заваявала пяць узнагарод, чатыры з якіх залатыя. Беларуска набрала найбольшую суму балаў у мнагабор’і, а таксама стала лепшай у практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай. Акрамя выступлення Гарнасько правяла майстар-класы для юных гімнастак.
П’едэстал у мнагабор’і ў выніку быў поўнасцю беларускім: другое месца заняла Яна Стрыга, бронза дасталася Дар’і Ткачовай, якая таксама перамагла ў практыкаванні з абручом. У спаборніцтвах юніёрак не было роўных Аліне Рэчкінай. Акрамя мнагабор’я беларуска набрала лепшыя балы па выніках кампазіцый з мячом, абручом і булавамі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/belaruskija-gratsyi-zanjali-uves-pedestal-na-mizhnarodnym-turniry-u-ispanii-117173-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-gracyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-turnir
[4] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0