Пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж расійскім Екацярынбургам і Мінскам падпісана ў рамках міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам», паведамляе тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік Уральскай сталіцы Аляксей Арлоў і першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак.
«Падпісанне пагаднення дазволіць гарадам дапамагаць адзін аднаму ў развіцці эканамічных, культурных і іншых сувязях», — адзначыў Дзмітрый Мікулёнак.
Дамоўленасць аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Екацярынбургам і Мінскам была дасягнута мэрам Уральскай сталіцы Аляксеем Арловым і старшынёй Мінскага гарвыканкама Уладзімірам Кухаравым падчас візіту дэлегацыі Екацярынбурга ў Беларусь у маі бягучага года.
Прэв’ю: тэлеграм-канал Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ekacyarynburg
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pabracimy
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam