«Вішнёвы фестываль» пройдзе 22-23 ліпеня ў Глыбокім (Віцебская вобласць) пад знакам юбілею – — #Вішня10, паведамляе [1]Міністэрства культуры.
У першы дзень госці фестывалю змогуць наведаць рэзідэнцыю Вішнёвай каралевы і пабываць на прэстыж-сустрэчы. Таксама пройдзе другі адкрыты конкурс паветраных змеяў «Вішнёвы палёт».
Гараджан і гасцей Глыбокага таксама чакае інтэлектуальна-прыгодніцкі квэст «PRO-вішню».
У другі дзень удзельнікі фестывалю ўбачаць традыцыйнае «Вішнёвае вяселле», далучацца да ўрачыстага шэсця, наведаюць выставу-прэзентацыю падворкаў, змогуць паўдзельнічаць у конкурсе «Варым разам вішнёвае варэнне» і прадэгуставаць атрыманыя прысмакі.
Упершыню на фэсце пройдзе абласная выстава-конкурс «Вішнёвая мазаіка», дзе ўдзельнікі прадставяць свае працы, выкананыя ў тэхніцы ласкутнага шыцця.
І нязменным стане аўкцыён, на якім галоўным лотам будзе выстаўлены вішнёвы пірог.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/minkultrb
[2] https://zviazda.by/be/tags/vishnyovy-festyval-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/glybokae
[4] https://zviazda.by/be/tags/vishni
[5] https://zviazda.by/be/tags/fest