Аграрыі Беларусі ўбралі 9,30 тыс. га азімага ячменю, што складае 15,8 працэнта да ўборачнай плошчы, паведамляе [1]БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Азімай свірэпіцы ўбрана 1,97 тыс. га, што складае 15,9 працэнта ад плана.
Паводле даных на 7 ліпеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 92,4 працэнта запланаваных плошчаў. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы. Травы ўбраны з 1311,2 тыс. га, што складае 98,7 працэнта да скошанага.
Другі ўкос у Брэсцкай вобласці праведзены на 44,3 працэнта запланаваных плошчаў, Гомельскай — 23,9 працэнта, Гродзенскай — 15,1 працэнта, Мінскай — 29,6 працэнта, Магілёўскай — 15,3 працэнта.
Нарыхтавана 445,5 тыс. т сена (46,7 працэнта да плана), 8639 тыс. т сенажу (64,3 працэнта) і 248,9 тыс. т сіласу (1,30 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 28,3 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу — 13,2 млн т ( у тым ліку ў палімерную ўпакоўку — 1 млн т), сена — 955,2 тыс. т.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/agraryi-belarusi-ubrali-158-pratsenta-ploshchau-azimaga-jachmenju-117233-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/agraryi-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/yaravy-yachmen