Даведацца пра гісторыю аўтамабіля з прабегам беларусы змогуць анлайн. Над стварэннем электроннай базы цяпер працуе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, паведамляе [2]тэлеканал «Беларусь 1».
Звесткі аб праходжанні тэхагляду, допуску да ўдзелу ў дарожным руху, прабегу, а таксама знаходжанні ў вышуку будуць даступныя ўжо ў бягучым квартале.
Акрамя таго, да канца года з’явяцца новыя тыпы мытных дакументаў, якія перавозчыкі змогуць перадаваць у профільныя органы ў электронным выглядзе. Паслугі па рассыланні паведамленняў ад дзяржорганаў. Яшчэ цэнтр займаецца распрацоўкай сэрвісу для замежных студэнтаў.
«Паслуга ўжо распрацавана і знаходзіцца ў доследнай эксплуатацыі. Можна будзе ў рэжыме анлайн і падаць заяўку на навучанне, і атрымаць запрашэнне з ВНУ, і потым, па прыбыцці ў Беларусь, рэгістравацца анлайн. Цікавая паслуга па выдачы электронных уязных віз у РБ, паслуга распрацавана і знаходзіцца на тэставанні ў замежных установах МЗС. У плане развіцця цыфравізацыі мы ступілі далёка наперад», — пракаментавала начальнік аддзела Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч.
Сёння для беларусаў на адзіным партале даступныя 230 відаў электронных паслуг.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/belorusy_smogut_uznat_istoriyu_avto_s_probegom_i_dazhe_kupit_elektronnuyu_vizu/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-centr-elektronnyh-paslug-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya-auto-z-prabegam
[5] https://zviazda.by/be/tags/anlayn