Работнікаў і ветэранаў гандлёвай галіны з прафесіянальным святам павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«У гэтай важнай сферы сёння працуе больш як 630 тысяч чалавек — кампетэнтных, добрасумленных і адказных прафесіяналаў, якія не толькі захоўваюць традыцыі, закладзеныя ветэранамі, але і пастаянна імкнуцца да новых высокіх стандартаў, прапаноўваючы жыхарам і гасцям краіны ўсё больш тавараў і паслуг», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галіна гандлю паступова развіваецца: з'яўляюцца новыя гандлёвыя аб'екты і рабочыя месцы, расце яе ўклад у ВУП і напаўненне бюджэту.
«Перакананы, выбраны курс на павелічэнне долі айчынных тавараў і імпартазамяшчэнне, павышэнне якасці абслугоўвання і ўкараненне сучасных лічбавых тэхналогій, развіццё гандлю ў вёсцы і ўдзел у сацыяльных праектах дапаможа вам і ў далейшым заставацца адным з драйвераў айчыннай эканомікі. Няхай шчырая падзяка пакупнікоў заўсёды будзе залогам вашага выдатнага настрою», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам гандлёвай галіны моцнага здароўя, высокіх абаротаў і добрых продажаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandl