Амаль палова дзяржаў G20 адмовілася падтрымаць планы Злучаных Штатаў у ізаляцыі Расіі, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на Bloomberg.
Паводле звестак агенцтва, шэраг краін «дваццаткі» не сталі ўводзіць антырасійскія санкцыі. Гэтаму ёсць некалькі прычын. Так, некаторыя з гэтых краін маюць гістарычныя сувязі з РФ. Таксама многія асцерагаюцца за сваю эканоміку і не давяраюць былым каланіяльным дзяржавам, якія і з’яўляюцца ініцыятарамі санкцый.
Такім чынам, ініцыятыва краін G7 па ўстанаўленню столі кошту на нафту з РФ можа тармазіцца з-за адсутнасці адзінства сярод дзяржаў G20.
Раней кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль заявіў, што спробы G7 прымусіць Маскву адказаць за канфлікт ва Украіне не знайшлі падтрымкі сярод краін, якія развіваюцца.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/15402873