Міністэрства аховы здароўя будзе жорстка кантраляваць парадак выплат надбавак медыцынскім работнікам, паведаміў [2] БелТА міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
У чэрвені з-за стабілізацыі сітуацыі з каранавірусам і пераходам паліклінік і бальніц на звычайны рэжым працы так званыя кавідныя надбаўкі для медыцынскіх работнікаў прыбралі. Аднак у той жа час указам кіраўніка дзяржавы ўведзены новыя стымулюючыя выплаты, сума якіх залежыць ад складанасці і інтэнсіўнасці работы спецыяліста.
«Цяпер узровень шпіталізацыі па каранавіруснай інфекцыі нізкі. Выплаты надбавак былі ўбраны, але пры гэтым уведзены масіраваныя дыферэнцыраваныя выплаты ўсім катэгорыям медыцынскіх работнікаў, пачынаючы ад медсясцёр і заканчваючы работнікамі рэанімацыі. Рашэнне Прэзідэнта для ўсіх нас вельмі важны момант. Мы праводзім маніторынг па профілях медыцынскіх спецыяльнасцей. «Наша жорсткае патрабаванне заключаецца ў тым, каб усе надбаўкі былі выплачаны. Акрамя таго, ёсць умова, што медыцынскаму работніку павінны быць захаваны ўсе планавыя надбаўкі, якія існавалі раней», — пракаментаваў Дзмітрый Піневіч.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/pinevich-minzdrav-budet-zhestko-kontrolirovat-porjadok-vyplat-nadbavok-medrabotnikam-517335-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pinevich-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/minzdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyplaty