Лекавыя сродкі на Br4,7 млн спрабавалі незаконна завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Казловічы», паведамілі [1] ў Дзяржаўным мытным камітэце.
«Польскі перавозчык у грузавым аўтамабілі Volvo вёз лекі з Бельгіі. Пры надглядзе брэсцкія мытнікі знайшлі каля 9 т лекавых сродкаў, звесткі аб якіх адсутнічалі ў таварасуправаджальных дакументах. Гэта 163 тыс. незадэклараваных упаковак», — расказалі ў ДМК.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт.15.5 (недэклараванне) КаАП. Санкцыяй гэтага артыкула прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Спасылкі
[1] https://www.customs.gov.by/news/lekarstvennye-sredstva-stoimostyu-bolee-4-7-mln-rubley-pytalis-nezakonno-peremestit-na-territoriyu-e/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dmk
[3] https://zviazda.by/be/tags/leki
[4] https://zviazda.by/be/tags/polshcha