У Пекіне працуе адметная літаратурная кавярня, уладальнікам якой з’яўляецца адно з найбуйнейшых кітайскіх выдавецтваў «Народная літаратура», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Кавярня пад назвай «Ранішнія кветкі, сарваныя ў прыцемках» названа ў гонар аднайменнага зборніка мемуараў і эсэ Лу Сіня, заснавальніка сучаснай кітайскай літаратуры. Тут крэатыўна перайменавалі кававыя напоі. Напрыклад, «амерыкана» назвалі «Стары і мора», а «латэ з марской соллю» — «Венецыянскі купец».
Акрамя кавы ў «Ранішніх кветках, сарваных у прыцемках» таксама прадстаўлены крэатыўныя прадукты выдавецтва. Па словах Куан Жуя, начальніка культурна-творчага аддзела «Народнай літаратуры», выдавецтва спадзяецца, што з дапамогай кававых напояў літаратура стане важнай часткай жыцця кожнага чалавека.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya