Дзяржаўны камітэт па маёмасці скарэктаваў інструкцыю аб падставах прызначэння і парадку тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, а таксама праверкі яго характарыстык пры здзяйсненні рэгістрацыйных дзеянняў. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 11 ліпеня 2022 года № 23, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Прававым актам, у прыватнасці, аптымізаваны працэс складання праектаў падзелу капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, зліцця гэтых аб’ектаў нерухомасці, вылучэння ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў з капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў).
Акрамя таго, у Дзяржкаммаёмасці праінфармавалі, што з 15 снежня 2022 года стане прасцей атрымаць тэхнічны пашпарт на аб’екты будаўніцтва, збудаваныя або рэканструяваныя ў спрошчаным парадку, а з 1 студзеня 2023-га з’явіцца магчымасць атрымаць выніковы тэхнічны дакумент у электронным выглядзе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/goskomimuschestvo-skorrektirovalo-porjadok-tehnicheskoj-inventarizatsii-nedvizhimosti-517446-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhkammayomasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/tehnichnaya-inventaryzacyya-neruhomasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus