У інспекцыі МПЗ Мінскай вобласці растлумачылі, каму і ў якія тэрміны трэба плаціць падатак за кватэру ў адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам, паведамляе [1] БелТА
З 2022 года для ўсіх грамадзян усталяваны адзіны падыход у частцы падаткаабкладання кватэр і жылых дамоў. Адменена льгота па падатку на нерухомасць у дачыненні да адной кватэры, якая знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы. Так што для ўсіх аб’ектаў нерухомасці стаўка падатку адзіная і складае 0,1% ад кошту.
Паведамленні на выплату маёмасных падаткаў плацельшчыкам накіроўваюцца двума спосабамі: паштовым адпраўленнем альбо электронным спосабам у асабісты кабінет плацельшчыка (для фізічных асоб, падлучаных да электроннага сэрвісу). Выплаціць падаткі можна, не чакаючы наступлення ўстаноўленага тэрміну, любым зручным для сябе спосабам: з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, у тым ліку праз электронны сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы», а таксама праз інфакіёск альбо ў любым аддзяленні банка, або на пошце.
Азнаёміцца з кантактнымі нумарамі тэлефонаў супрацоўнікаў інспекцый МПЗ для атрымання кансультацый можна на афіцыйным сайце Міністэрства падаткаў і збораў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/nalog-na-kvartiru-komu-i-kogda-nuzhno-platit-517452-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatak-na-kvateru
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus