На Кітайскім міжнародным ЭКСПА спажывецкіх тавараў прадэманстравалі лятаючы аўтамабіль кітайскага брэнда «Сяапэн Хуэйцянь» (Xiao peng hui tian), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Найсучаснейшае аўто выраблена з вугляроднага валакна. Машына важыць каля 560 кілаграмаў, можа перавозіць двух пасажыраў і мае максімальную грузападымальнасць 200 кілаграмаў. Максімальная хуткасць палёту складае 130 кіламетраў у гадзіну, а максімальная вышыня палёту — 1000 метраў. Чакаецца, што лятаючы аўтамабіль будзе запушчаны ў серыйную вытворчасць у 2024 годзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya