У Беларусь з Кітая ўжо ёсць першыя пастаўкі тэтрапака. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло па выніках пасяджэння Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленню, якое прайшло пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае [1] БелТА.
Падчас пасяджэнняў закраналіся пытанні, звязаныя з заходнімі санкцыямі і іх уплывам на работу розных галін эканомікі, у тым ліку аграпрамысловага комплексу. У апошні час узніклі праблемы з разлівам малака ў тэтрапак, дэфіцыт якога звязаны з санкцыйнай палітыкай.
«Тэтрапак — гэта была імпартазамяшчальная пазіцыя, гэта ўпакоўка. Што датычыцца вытворчасці малака і натуральнамалочнай прадукцыі ў краіне, то яно не зменшылася, — растлумачыў Ігар Брыло. — Проста многія пакупнікі прывыклі менавіта да тэтрапакавай упакоўкі, хоць у продажы ёсць малако ў бутэльках і пакетах».
«Мы прыкладзем усе намаганні для таго, каб аб’ём натуральнамалочнай прадукцыі ў магазінах быў дастаткова шырокі», — запэўніў міністр.
Пры гэтым ён падкрэсліў: «Ужо ёсць першыя пастаўкі тэтрапака з Кітая, але яны яшчэ не настолькі аб’ёмныя, тым не менш першыя крокі зроблены».
Ігар Брыло таксама расказаў: «Яшчэ крыху мы залежныя ад паставак імпартнага насення ў краіну. Але кожны год мы дабаўляем, павялічваючы вытворчасць свайго ўласнага насення, каб пастарацца ў бліжэйшыя гады поўнасцю мінімізаваць імпарт насення з іншых краін».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/brylo-uzhe-est-pervye-postavki-tetrapaka-iz-kitaja-517837-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-brylo
[3] https://zviazda.by/be/tags/tetrapak-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi