Ён прызначаны для тых, хто толькі пачынае карыстацца персанальным камп’ютарам, можа быць карысны пенсіянерам, якія жадаюць не адставаць ад жыцця ў сучасным свеце.
Падчас навучання слухачы курсу змогуць даведацца аб магчымасцях сучаснага хатняга камп’ютара, як працаваць з тэкставым рэдактарам Word, асноўнымі праграмамі і інтэрнэтам, як карыстацца сацыяльнымі сеткамі («Аднакласнікі», «Укантакце»).
Заняткі будуць праходзіць з верасня бягучага года па май наступнага.
Набор у групу праводзіцца са жніўня па папярэднім запісе.
Тэлефон для запісу: (8 017) 293 27 31.
Для наведвання заняткаў неабходна мець білет чытача Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/kampyutar
[3] https://zviazda.by/be/tags/kursy