Сёлета ў студзені--чэрвені прамыя эканамічныя страты Кітая ад стыхійных бедстваў склалі 88,8 мільярда юаняў (каля 13,13 млрд. долараў). Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн [3]» .
За гэты час краіна больш за ўсё пацярпела ад паводак і граду, пры гэтым засуха, маразы, землятрусы, моцныя снегапады, а таксама лясныя і стэпавыя пажары таксама нанеслі адчувальны ўрон, заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства Шэнь Чжаньлі.
Стыхійныя бедствы закранулі каля 40 мільёнаў чалавек, пры гэтым 178 чалавек загінулі або прапалі без вестак, а больш за 1,28 млн. жыхароў былі эвакуіраваны ў экстраным парадку. У выніку разгулу стыхіі ў краіне было разбурана больш за 18 тысяч пабудоў і пашкоджаны пасевы сельгаскультур плошчай каля 3,6 мільёна гектараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya