Паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У чацвер, 11 жніўня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Пры гэтым раніцай і днём у паўднёвых раёнах краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, а па паўднёвым усходзе — плюс 16 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 22-27 градусаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhniven
[4] https://zviazda.by/be/tags/peramennaya-voblachnasc