У Беларусі намалацілі 4 млн т збожжа, расказалі [2] ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Днём, 10 жніўня, беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа», — паведамілі ў міністэрстве.
Паводле даных ранішняй аператыўнай інфармацыі, у рэспубліцы было намалочана 3836,6 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га. Аднак да сярэдзіны дня аграрыі перавысілі гэты рубеж.
У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ўраджайнасць збожжа ў гэтым годзе значна вышэйшая: «У мінулым годзе на аналагічны перыяд ураджайнасць збожжавых складала 32 ц/га, што на 5 ц/га ніжэй за цяперашнія паказчыкі. Гэта дае магчымасць нам рабіць прагнозы на павелічэнне ўраджаю», — расказалі ў міністэрстве.
Сіноптыкі абяцаюць дастаткова спрыяльнае надвор’е для ўборкі збожжавых. Скончыць масавую ўборку ў Беларусі плануюць прыкладна з 20 па 25 жніўня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.mshp.gov.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2022
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[5] https://zviazda.by/be/tags/uborachnaya