Аператыўнікі УБЭЗ Мінскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Любанскага РАУС у ходзе рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў у перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаній выявілі факт крадзяжу сыравіны з прадпрыемства ў Любанскім раёне.
Загадчыца малочнатаварнай фермы сумесна з двума жывёлаводамі, а таксама двума патэнцыяльнымі пакупнікамі, выкрала з прадпрыемства не менш як 2710 кілаграма камбікорму і 330 кілаграма рапсавага шроту. Агульны кошт выкрадзенага — больш за дзве тысячы рублёў, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама.
У дачыненні да фігурантаў па факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага групай асоб па папярэдняй змове, Любанскім РАСК заведзена крымінальная справа. Падазраваныя затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/lyubanski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal