Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2021 года — 113,7 працэнта, паведамілі [3] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2022 года склаў 101,3 працэнта, са снежнем 2021 года — 115,5 працэнта.
Харчовыя тавары ў ліпені патаннелі на 0,2% у параўнанні з чэрвенем і падаражэлі на 13,5% у параўнанні са снежнем 2021-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,1 працэнта ў параўнанні з чэрвенем і на 17,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.
Паслугі ў параўнанні з чэрвенем падаражэлі на 0,8 працэнта і на 9,5 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/finansy
[3] https://www.belstat.gov.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[6] https://zviazda.by/be/tags/ceny