Эпідэміёлагі з Індыі знайшлі новы, больш заразны варыянт штаму каранавіруса амікрон. Пра гэта распавёў дырэктар і галоўны ўрач адной з найстарэйшых дзяржаўных бальніц індыйскай сталіцы Lok Nayak Сурэш Кумар, перадае [1] РИА Новости.
Наяўнасць раней невядомай разнавіднасці штаму амікрон ВА-2.75 пацвердзілі лабараторна, калі праводзілі даследаванне 90 тэстаў, атрыманых ад жыхароў Дэлі. Папярэднія аналізы паказваюць, што новы варыянт амікрону больш вірулентны і значна заразней яго папярэдніх падвідаў. Ён здольны больш актыўна пранікаць у арганізмы людзей і абыходзіць антыцелы, якія чалавек выпрацаваў пасля перанесенай хваробы ці вакцынацыі. Акрамя таго, у гэтага падвіда амікрону назіраецца высокая хуткасць распаўсюджвання.
Індыйскі ўрач акцэнтаваў увагу на тым, што гэты варыянт віруса ўжо сустракаецца ў многіх краінах свету, пры гэтым хвароба працякае не цяжэй, чым пры заражэнні іншымі варыянтамі мікрону. Аднак у зоне рызыкі па-ранейшаму аказваюцца людзі пажылога ўзросту, а таксама тыя, у каго ёсць хранічныя захворванні. Гэтыя асобы могуць пераносіць хваробу ў цяжкай форме.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://radiosputnik.ria.ru/20220810/omikron-1808646484.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus