У аграгарадку Капцёўка Гродзенскага раёна 13 жніўня пройдзе «Свята вяндліны», паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйным цэнтр.
«На традыцыйнае свята мы запрашаем усіх жадаючых. Галоўны герой свята, Копціч, навучыць майстэрству вэнджання мяса і рыбы, а яшчэ пачастуе мясцовымі далікатэсамі. На яго падворку можна будзе таксама даведацца аб гісторыі і культуры аграгарадка», — адзначылі ў культурна-інфармацыйным цэнтры.
Паводле слоў арганізатараў, у праграме брэндавага свята запланаваны канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, забаўляльныя анімацыйныя, гульнявыя праграмы не толькі для дзяцей, але і дарослых. На святочнай пляцоўцы будзе працаваць выстава-продаж харчовых тавараў і сувенірнай прадукцыі.
Адным з важных момантаў урачыстага адкрыцця «Свята вяндліны» стане ўшаноўванне заслужаных жыхароў Капцёўскага сельскага Савета.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/degustatsyja-i-majstar-klasy-pa-vendzhanni-svjata-vjandliny-projdze-u-grodzenskim-raene-13-zhniunja-118421-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/degustacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/maystar-klasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata-vyandliny
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-rayon