БМЗ выплавіў больш за 1 млн т сталі за 7 месяцаў 2022 года. Такія звесткі прывёў намеснік генеральнага дырэктара БМЗ па камерцыйных пытаннях Аляксандр Борыкаў на сустрэчы з калектывам БМЗ-Экасэрвіс, паведамілі [1] на прадпрыемстве.
Па дадзеных намесніка гендырэктара, дадзеныя паказчыкі — добры вынік з улікам умоў, у якіх прыйшлося працаваць. Ён нагадаў, што ў першым квартале вытворчасць вялася на дзвюх печах, бо трэцяя была на рэканструкцыі. Пазней адбіўся ўплыў санкцый з наступным пошукам новых рынкаў, прапрацоўкай лагістыкі, перанакіраваннем прадукцыі. «Сітуацыя паступова выраўноўваецца, аб’ёмы вытворчасці металапрадукцыі павялічваюцца», — расказаў Аляксандр Борыкаў.
У цэлым, як удакладніў намеснік гендырэктара, па ўсіх пазіцыях назіраецца дадатная дынаміка. БМЗ паспяхова пераарыентаваўся і працуе на новыя рынкі збыту. Сярод такіх напрамкаў — афрыканскі кантынент, Блізкі Усход, азіяцкі вектар.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/bmz_life
[2] https://zviazda.by/be/tags/bmz
[3] https://zviazda.by/be/tags/stal