Супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС сумесна з калегамі з Кастрычніцкага РУУС пры сілавой падтрымцы АМАПа за атрыманне хабару з доказамі злачынства затрымалі 59-гадовага выконваючага абавязкі дырэктара аднаго з заводаў Магілёўскай вобласці.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына прыехаў у сталіцу, дзе ў рэстаране атрымаў грашовыя сродкі ад прадстаўніка прыватнай фірмы за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора пастаўкі на завод металапрадукцыі. Устаноўлена, што месяцам раней у гэтым жа рэстаране падазраваны атрымаў першую частку незаконнага грашовага ўзнагароджання.
Агульная сума грошай, перададзеных затрыманаму ў якасці хабару, склала 900 рублёў.
Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі ў дачыненні да прадстаўніка завода крымінальную справу за атрыманне хабару.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ubez-guus
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnuyu-sprava