11 жніўня ад відавочцаў паступіла паведамленне, што на возеры каля вёскі Скрыпліца Кіраўскага раёна перакулілася аднамесная надзімная лодка.Чалавеку, які апынуўся ў вадзе, патрэбна дапамога па выратаванні.
Падраздзяленні МНС аператыўна прыбылі да месца выкліку і выявілі, што ў возеры на адлегласці 300 метраў ад берага ў выратавальным камізэльцы, трымаючыся за перакуленую лодку, знаходзіўся 64-гадовы бабруйчанін.
Дапамога падаспела своечасова: выратаваны не пацярпеў.
ПАВЕЛ КАЛЕНДА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybak