У Магілёўскай вобласці з пачатку года затрымана амаль 3,7 тыс. бяспраўнікаў, паведамляе [1] БелТА.
«У апошні час усё часцей выяўляюцца факты кіравання транспартнымі сродкамі з пратэрмінаванымі вадзіцельскімі пасведчаннямі. Сёлета ў рэгіёне затрымана амаль 3,7 тыс. кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, у тым ліку ў Магілёве — 963 чалавекі. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аб неабходнасці замяніць пасведчанні кіроўцы», — распавялі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
Праваахоўнікі нагадалі, што раней указам Прэзідэнта працягваўся тэрмін дзеяння дакументаў, у прыватнасці вадзіцельскага пасведчання. Аднак тэрмін заканадаўчага акту скончыўся 26 сакавіка 2022 года, у сувязі з чым неабходна звярнуць увагу на тэрмін дзеяння наяўнага пасведчання кіроўцы.
У адпаведнасці з законам калі будзе выяўлены факт знаходжання за рулём аўтамабіля з пратэрмінаванымі правамі, то надыходзіць адміністрацыйная адказнасць. Гэта прыраўноўваецца да кіравання транспартам без правоў. У першы раз памер штрафу складзе ад 5 да 20 базавых велічынь (1 БВ — Br32), у другі раз на працягу года пасля першага парушэння штраф будзе ад 20 да 50 базавых велічынь.
За неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам (тры і больш разоў на працягу года) чалавек прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/gai-mogilevskoj-oblasti-s-nachala-goda-zaderzhala-pochti-37-tys-bespravnikov-518418-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/transparty-ruh
[5] https://zviazda.by/be/tags/pdr