На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння пройдуць першыя сустрэчы 17-га тура, паведамляе [1] БелТА.
У стартавым паядынку футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» прымуць на сваім полі аднаго з лідараў турніру сталічны «Энергетык-БДУ». У першым крузе цяперашняга першынства мінчане абыгралі тарпедаўцаў у сябе дома з вынікам 3:1. Таксама сёння гродзенскі «Нёман» згуляе на сваёй арэне са «Слуцкам». Іх паядынак у Слуцку завяршыўся нічыёй — 0:0.
Заўтра футбалісты «Іслачы» ў Маладзечне будуць сапернічаць з аўтсайдарам брэсцкім «Дынама», «Мінск» на полі сталічнага стадыёна «Трактар» прыме гасцей з «Віцебска», а ў Мазыры мясцовая «Славія» згуляе з «Гомелем». У нядзелю, 14 жніўня, лідар чэмпіянату БАТЭ на «Барысаў-Арэне» згуляе з бабруйскай «Белшынай», у Гарадзеі дзяржынскі «Арсенал» сустрэнецца з мінскім «Дынама». У апошнім паядынку гэтага тура 15 жніўня «Днепр» у Магілёве згуляе з салігорскім «Шахцёрам».
Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ (Барысаў) — 32 балы (16 матчаў), «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 31 (15), «Іслач» (Мінскі раён) — 31 (16), «Шахцёр» (Салігорск) — 30 (15), «Дынама» (Мінск) — 28 (14), «Мінск» — 26 (16), «Гомель» — 25 (16), «Славія» — 23 (16), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 21 (16), «Нёман» (Гродна) — 20 (15), «Слуцк» — 18 (16), «Белшына» (Бабруйск) — 17 (16), «Арсенал» (Дзяржынск) — 13 (16), «Віцебск» — 11 (16), «Днепр» (Магілёў) — 9 (16), «Дынама» (Брэст) — 7 (15).
Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі нападаючы «Энергетыка-БДУ» Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 16 мячоў.
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/torpedo-belaz-sygraet-s-energetikom-bgu-na-starte-17-go-tura-chempionata-belarusi-po-futbolu-518394-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[5] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-belarusi-pa-futbolu