Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці, паведамляе [1] БелТА.
Беларускі лідар адзначыў, што 75-годдзе існавання суверэннага Пакістана — важная і значная вяха. Прэзідэнт звярнуў увагу, што больш за трэць гэтага перыяду дзве краіны прайшлі разам, умацоўваючы адносіны дружбы і ўзаемнай падтрымкі.
«Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы здолеем рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва паміж Мінскам і Ісламабадам на карысць сённяшніх і будучых пакаленняў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыфу Алві выдатнага здароўя, шчасця і поспехаў, а пакістанскаму народу — міру, прагрэсу і дабрабыту.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-belarus-i-pakistan-sumejut-realizovat-potentsial-sotrudnichestva-518410-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/pakistan