Хакеісты «Віцебска» сталі першымі паўфіналістамі 22-га розыгрышу Кубка Беларусі па хакею, які носіць афіцыйную назву Кубак Салея, паведамляе [1] БелТА.
У апошнім матчы групавога этапу «Віцебск» дома абыграў Аршанскі «Лакаматыў» з лікам 3:1. Гэтая перамога стала для «мядзведзяў» чацвёртай у пяці сустрэчах, што дазволіла паўночнікам заняць 1-е месца ў пуле Б і забяспечыць удзел у «Фінале чатырох» Кубка Салея.
Розыгрыш трафея адбудзецца 27-28 жніўня, месца правядзення суперфіналу будзе вызначана ў нядзелю.
Нягледзячы на паражэнне ад «Металурга» 0:3, на другой пазіцыі ў групе Б фінішаваў «Гомель», што гарантуе «рысям» удзел у раўндзе плэй-ін за права выхаду ў «Фінал чатырох». Таксама магчымасць пазмагацца за Кубак Салея застаецца ў «Хіміка» — наваполачане ў гасцях перайгралі «Магілёў» 3:0 і занялі трэцяе месца ў групе. Адборачныя матчы пройдуць 24 жніўня.
У нядзелю апошнія паядынкі ў рамках кругавога турніру правядуць каманды пула А. У 12:30 на лёд у Салігорску выйдуць «Шахцёр» і «Юнацтва», праз паўтары гадзіны высвятляць адносіны пачнуць «Ліда» і «Дынама-Маладзечна», а ў 17:00 прамую пуцёўку ў «Фінал чатырох» Кубка Салея разыграюць «Нёман» і «Брэст».
Фота: vitebsk.hockey.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/hokkeisty-vitebska-stali-pervymi-uchastnikami-finala-chetyreh-kubka-saleja-518592-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk-3
[5] https://zviazda.by/be/tags/final-chatyroh-kubak-saleya