У Сетцы з’явілася відэа моманту выбуху ў гандлёвым цэнтры «Сурмалу» у Ерэване, паведамляюць [1] РИА Новости
На кадрах спачатку бачны дым, а затым адбываецца магутны выбух.
Карыстальнікі сацсетак пішуць, што прычынай стала дэтанацыя феерверкаў.
«Паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя», — паведаміў прэс-сакратар МНС Арменіі Айк Кастанян.
Пазней у ведамстве ўдакладнілі, што адзін чалавек загінуў і 20 атрымалі раненні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220814/erevan-1809487200.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-centr-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/erevan
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh