З-за павышанай тэмпературы паветра на тэрыторыі Беларусі Міністэрства лясной гаспадаркі захоўвае абмежаванні і забароны на наведванне лясных масіваў для грамадзян. Паводле інфармацыі ведамства, у Беларусі забароны і абмежаванні ўведзеныя ў 67 раёнах, паведамляе [1] БелТА.
Паводле актуальнай інфармацыі, лесу Віцебскай і Магілёўскай вобласці дазволеныя для наведвання.
Абмежаванні і забароны захоўваюцца ў 16 раёнах Гомельскай вобласці і ў 14-Брэсцкай. Абмежаваныя да наведвання лесу 20 раёнаў Мінскай вобласці, а таксама 17-Гродзенскай.
Аператыўна адсачыць сітуацыю можна на сайце Мінлясгаса з дапамогай інтэрактыўнай карты. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па недасведчанасці.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zaprety-i-ogranichenija-na-poseschenie-lesov-dejstvujut-v-67-rajonah-belarusi-518624-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanni
[3] https://zviazda.by/be/tags/navedvanne-lyasou
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus