Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 275 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 401 чалавека, у тым ліку 86 непаўналетніх, паведамілі [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.
Беларускі пашпарт атрымае 341 украінец. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Сярод іх 39 сем’яў.
Таксама грамадзянамі Беларусі сталі 60 іншаземцаў, якія прыбылі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.
Усяго пасля даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ім у ходзе «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» у жніўні 2021 года, беларускімі грамадзянамі сталі 5657 чалавек. З іх Прэзідэнт прыняў у грамадзянства 3030 іншаземцаў. У астатніх выпадках рашэнне прымалі органы ўнутраных спраў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pashpart
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-gramadzyanstva