Трагедыя адбылася ноччу ў 1,5 кіламетра ад прыпыначнага пункта «Пралескі». У выніку наезду грузавога цягніка, які рухаўся з Маладзечна ў бок Мінска, смяротна траўміраваны 72-гадовы мужчына. Падрабязнасці паведамляе гркпа інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з прыцягненнем спецыяліста Маладзечанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Папярэдне ўстаноўлена, што загінулы ішоў уздоўж пуцей у непасрэднай блізкасці ад іх у спадарожным з цягніком напрамку. Па словах машыніста, ён неаднаразова падаваў мужчыну гукавыя сігналы, але той не рэагаваў на іх, працягваў ісці і перад набліжэннем лакаматыва ступіў на рэйкі. Машыніст таксама выкарыстаў экстранае тармажэнне, але прадухіліць наезд не ўдалося. Тармазны шлях цягніка склаў 300 метраў. Мужчына атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы і загінуў на месцы здарэння.
Па дадзеным факце Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
У Маладзечанскім раёне з пачатку года на чыгунцы адбылося чатыры няшчасныя выпадкі, усе з іх скончыліся смяротна. Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць да асцярожнасці ў зоне падвышанай небяспекі і выкананні правілаў бяспекі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladzechanski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery